Замоўчванне гэта адбітак прававой сітуацыі.
Замоўчванне сітуацый з арыштам сваякамі ды знаёмымі - натуральны адбітак сённяшняй жахлівай прававой сітуацыі. Калі ў краіне фактычна няма ніякіх дзейных інстытуцый, якія маглі б не толькі маральна, але і рэальна супрацьстаяць самавольству і ўсёўладнасці сілавікоў і чыноўнікаў. Ні адвакаты, ні праваабаронцы - ніхто неяк сур'ёзна памагчы не мае механізмаў, хоць бы быў суперпрафесіяналам. Не кажучы пра тое, што большасць ужо пазбаўленыя ліцэнзій і выціснутыя за мяжу.
Патрэбна гаварыць.
Але ж нічога не дакажаш.
Таму так і ёсць, на жаль - ва ўсёй краіне і нават за яе межамі кругавая парука, усе ведаюць пра рэпрэсіі куды больш, чым выносіцца ў публічную сферу. Але маўчаць, бо пра гэта слёзна просяць сваякі-знаёмыя. Ну ці нават не просяць, але сам стрымліваешся, каб не нашкодзіць незнарок. Так ёсць, так і будзе, пакуль нейкі трыгер не з'явіцца, які пераламае сітуацыю. Бо па сутнасці гэта натуральная рэакцыя ў такіх умовах.
