Наша пошта:
info@dacha.work
Ваш кантакт:
+1 234 567 8901
БЛОГ
Чаму бытуе замоўчванне?
Home » Startups  »  Чаму бытуе замоўчванне?
Чаму бытуе замоўчванне?
Замоўчванне - гэта фактычна гульня па правілах рэжыму, акурат тое, чаго яны хочуць і дабіваюцца.

Замоўчванне гэта адбітак прававой сітуацыі.

Замоўчванне сітуацый з арыштам сваякамі ды знаёмымі - натуральны адбітак сённяшняй жахлівай прававой сітуацыі. Калі ў краіне фактычна няма ніякіх дзейных інстытуцый, якія маглі б не толькі маральна, але і рэальна супрацьстаяць самавольству і ўсёўладнасці сілавікоў і чыноўнікаў. Ні адвакаты, ні праваабаронцы - ніхто неяк сур'ёзна памагчы не мае механізмаў, хоць бы быў суперпрафесіяналам. Не кажучы пра тое, што большасць ужо пазбаўленыя ліцэнзій і выціснутыя за мяжу.

events02

Патрэбна гаварыць.

У такой сітуацыі адзіная саломінка, за якую застаецца хапацца - толькі спадзявацца на тое, што не будуць надта лютаваць самі сілавікі, што неяк абыдзецца малой крывёй. І можа калі не будзе вялікага розгаласу, то патрымаюць крыху і ціха адпусцяць? А калі розгалас будзе - то тады ўжо гэта ператворыцца ў справу прынцыпу, і будзе матаць па поўнай. То лепш не правакаваць, і дай бог неяк усё абыдзецца з найменшымі стратамі... Прыблізна такая логіка. Яна па сутнасці хібная, бо практыка паказвае, што рэальна замоўчванне на суровасць умоваў і прысуду не ўплывае, асабліва калі чалавек патрапіў не выпадкова, а яго ўзялі мэтанакіравана. І замоўчванне - гэта фактычна гульня па правілах рэжыму, акурат тое, чаго яны хочуць і дабіваюцца. Але людзі самі не хочуць пазбаўляць сябе нават ілюзорных надзей, тым больш што пасля непазбежна будуць маральна пакутваць - а можа, каб я маўчаў, то выпусцілі б? Складаная сітуацыя, і амаль безвыходная, людзі застаюцца сам-насам з практычна таталітарным рэжымам, і ніякіх легальных механізмаў абароны няма.

Але ж нічога не дакажаш.

А адначасова разам з імі мусяць маўчаць і людзі, якія ў прынцыпе цудоўна разумеюць і не маюць ілюзій, што гэта маўчанне нікому не дапамагае ніяк. Бо ведаюць, што калі парушаць табу, то на іх з вялікай верагоднасцю пасля павесяць усіх сабак. Што, маўляў, ты са сваім языком і вінаваты, што завялі крыміналку, а без цябе, падонка, адсядзеў бы чалавек толькі 15 сутак і жыў бы сабе спакойна далей. І нічога не дакажаш, бо чалавеку маральна прасцей, калі знайшоў канкрэтнага "вінаватага", якога можна бяспечна хэйціць, і на яго выліў свой гнеў.
aboutus01

Таму так і ёсць, на жаль - ва ўсёй краіне і нават за яе межамі кругавая парука, усе ведаюць пра рэпрэсіі куды больш, чым выносіцца ў публічную сферу. Але маўчаць, бо пра гэта слёзна просяць сваякі-знаёмыя. Ну ці нават не просяць, але сам стрымліваешся, каб не нашкодзіць незнарок. Так ёсць, так і будзе, пакуль нейкі трыгер не з'явіцца, які пераламае сітуацыю. Бо па сутнасці гэта натуральная рэакцыя ў такіх умовах.