Наша падтрымка Беларусам.
У жніўні 2022 г. адбылася чарговая сустрэча беларусаў, якія пражываюць у Амерыцы з беларусамі з Беларусі. Дзякуючы падтрымцы нашых шчодрых фундатараў атрымалася запрасіць на адпачынак па Турэцкай Рыўеры не толькі сваіх сваякоў і сяброў, але і тых, хто ўжо даўно жыве са словамі "страшна прачнуцца" і прайшоў не праз адзін круг пекла ў засценках беларускіх турмаў.
Прыемныя ўспаміны.
Дзякуючы добра арганізаванаму адпачынку, з удзелам нашых турэцкіх землякоў, дзякуй Богу, усё абышлося без прыгод і ўся група на розных самалётах, і ў розныя дні шчасна вярнулася ў Беларусь.
Наступны візіт.
Наступную такую сустрэчу, на якой так сама будзе ўсё ўключана для вашага адпачынку, мы плануем правесці ў кастрычніку-лістападзе. Калі ў вас ёсць блізкія ў Беларусі, якім вы хочаце зрабіць прыемныя ўспаміны і пабачыцца з імі - далучайцеся! Нашы вопытныя тураператары сплануюць ваш візт ад А да Я і дапамогуць зрабіць вашу сустрэчу цікавай.
Чаму Турцыя?
Турцыя з'яўляецца адной з не многіх краін, куды беларусам, пакуль яшчэ, не зачынена дарога для падарожжаў.
