Наша пошта:
info@dacha.work
Ваш кантакт:
+1 234 567 8901
БЛОГ
ДЗЕ МЫ?
Home » Uncategorized  »  ДЗЕ МЫ?
ДЗЕ МЫ?
Зянон Пазьняк ніколі не зможа стварыць такую заканспірывараванную моцную злачынную арганізацыю па некалькім прычынам. Першае – ён рэальна займаецца палітыкай. Дзейнасьць па падману мільёнаў беларусаў гэта не палітыка, а танны папулізм які ўжо скончваецца.

Быць коцікамі - ???

У жніўні 2022 года большасьць актывістаў працягвае старую неэфектыўную тактыку “быць коцікамі” і ні з кім не сварыцца, дарэмна імкнучыся спадабацца пасіўнай большасьці замест працы з актыўнай меншасьцю. Сама Ціханоўская дарэчы ўжо даўно стварае сваю секту кветачнікаў і знаходзіцца ў перманентным канфлікце з ўяўнымі “пазьнякоўцамі” да якіх далучае ўсю ўнутраную апазыцыю. Самі ж рэальныя пазьнякоўцы часам здзіўляюцца ад тысяч сваіх віртуальных паплечнікаў пра існаваньне якіх яны нават і ня ведаюць.

Прывяду просты прыклад. Колькасьць падабаек пад сьвежымі пастамі Зянона Пазьняка ў фэйсбуку ў сярэднім складае ўсяго пару соцен. Прыкінулі? Трыста рэальных актывістаў. Ці шмат гэтага каб звязаць рукі арганізаванай злачыннай групіроўцы Ціханоўскай? Ну наўрад ці. У іх толькі былых супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, турэмшчыкаў і міліцыі працуе пару дзясяткаў. Зянон Пазьняк ніколі не зможа стварыць такую заканспірывараванную моцную злачынную арганізацыю па некалькім прычынам. Першае – ён рэальна займаецца палітыкай. Дзейнасьць па падману мільёнаў беларусаў гэта не палітыка, а танны папулізм які ўжо скончваецца. Па-другое Пазьняку гэта і не трэба. Арганізаваная злачынная арганізацыя Ціханоўскай мае толькі адну мэту - ўзбагачэньня кіраўніцтва. У Пазьняка іх значна больш і яны іншыя.
- 28 жніўня 2022, Львоў
Ці ведалі вы што “кавідным” фондзе медычнай салідарнасьці Стрыжака (не блытаць з іншым махлярскім фондам BYSOL) працуе некалькі дзясяткаў чалавек? Наўрад ці.

Мы з сябрам ўчора паслухалі кракадзілавы сьлёзы Франака Вячорка на Эўрарадыё пра мізэрны заробак якога ледзьве хапае на макароны і вырашылі стварыць свой фонд які будзе дапамагаць супрацоўнікам офіса Ціханоўскай не здохнуць ад голаду. Адкрыем збор. Святлана Ціханоўская жанчына-актывістка ва эміграцыі з дзецьмі, муж якой сядзіць за кратамі. Антон Матолька – блогер-урбаніст, які больш не можа прадаваць рэкляму на сваіх каналах. Рэпрэсаваны актывіст ва эміграцыі. Трэба жытло здымаць у Вільні. Анатоль “Райман”Лябедзька - таксама актывіст, былы палітвязень, сядзеў ажно на СІЗА КДБ. Трэба дапамагчы такому чалавеку. Можа канстытуцыю яшчэ адну напіша на радасьцях.

Прынцып “скажы мне хто твае сябры і я скажу хто ты” працуе ва ўсіх сферах.

Падпалкоўнік ГУБАЗіКа Азараў у пятніцу вечарам піша былым палітвязьням каб яны адмовіліся ад паказаньняў на яго. Няблага, да? І ўсе медыя і актывісты маўчаць. Бандытаў Ціханоўскай і Латушкі цяпер крышуе Польшча і Літва. Будзеш “вякаць”, забяруць карту побыта і выкінуць назад у Беларусь і канец. За два гады шмат хто з актывістаў зразумеў штО з сябе ўяўляе польская дзяржаўная мадэль. Эўропа аказалася зусім не ідэяльнай. У мінулым годзе пры мне паліцыя мейска не выклікала машыну хуткай дапамогі падпітаму мужыку хаця бачылі як ён паваліўся ПАТЫЛІЦАЙ на асфальт. Перавязалі самі і павезлі афармляць. Зрубілі палку. Глухі стук удара дагэтуль стаіць у вушах. Канешне мужык п’яны, але стаж мейска паступіла няправільна, не па-людзку.

Стаміліся, высахлі эмацыйна.

Акрамя таго ё шэраг унутраных прычынаў крызіса. За два гады працы на нізкакваліфікаваных працах актывісты ў пераважнай сваёй большасьці тупа адышлі ад актывізму. Стаміліся, высахлі эмацыйна. Нават жыўчык-Мелказёраў з пазногцямі пафарбаванымі ў вясёлы чорны колер ходзіць да псыхатэрапеўта. Карціна маслам. Гэта ўсё прыкметы згубленай баяздольнасьці калі казаць вайсковай мовай. Спадзевы на ПКК не спраўджваюцца і гэта зразумела. Каб разабрацца ў шматузроўневай хлусьні Стрыжака трэба праца цэлага расследвальніцкага цэнтра на працягу некалькіх месяцаў. Некаторыя актывісты пачынаюць з энтузіязмам распутваць клубок, але нітачка абрываецца. Без арышту падазраваных у махлярстве пацярпелыя проста баяцца напісаць заяву каб не быць абвінавачванымі ў паклёпе. Нету тела, нету дела, махлярства гэта не крадзеж ровара. Усе махляры маюць вялікі інтэлект, узгадайма Маўродзі з МММ. Таму Стрыжак далей серыць нам і вам у вушы.

Скажаце гэта недэмакратычна?

Палякам і літоўцам пофіг на разборкі замежнікаў паміж сабой. Да таго ж яны ўспрымаюць Ціханоўскую як азіяцкага суверэна які мае права самастойна кіраваць сваімі падданымі. Скажаце гэта недэмакратычна? Ну можа быць, але што рэальнага зрабілі крытыкі? Шмат подпісаў сабралі? Як там з мітынгамі? Ці можа быць нехта спрабаваў прыстрэліць якога-небудзь памочніка Ціханоўскай? Адказ – не, не і яшчэ раз не. Беларускія ўцекачы ў пераважнай сваёй большасьці пакуль задаволеныя Ціханоўскай. Атрымліваюць па 500 эўра дапамогі у месяц першы год, працуюць паралельна, жывуць у здымным жытле, таму не маюць жаданьня на палітычную барацьбу з легітымнай катлетай. 

Чарка і шкварка.

Чарка і шкварка. Працуе і псыхалягічны фактар. Трэба пераступіць праз свой шляхетны гонар і прызнаць факт падману, то бок прызнаць што ты дазволіў сябе падмануць. Пасьля таго як ты быў амаль учора героем на маршах, назваць сябе сёньня дурнем, бо паверыў нічога не вартым людзям, даволі цяжка. Неяк так прызнавалі сябе ідыётамі былыя камуністы ў пачатку 1990-х гадоў. Тады было трохі прасьцей, зьнікла цэнзура, адчыніліся архівы, можна было самастойна убачыць купапацкія ямы ці катэджы якія сталі будаваць былыя камсамольцы пасьля прыхватызацыі. Мая пакойная бабуля Тамара ўсё зразумела пра камуністаў, калі ў 1991-м годзе “згарэў” яе з дзедам уклад у зберкасе. Яна працавала настаўніцай, а потым завучам у школе для партыйнай эліты, у якой нават быў басейн у 1970-я. Бабуля прачытала некалькі тысяч кніг, таму пераацэнка сваіх паводзінаў прайшла хутчэй чым у іншых. Груба кажучы прачытаў Архіпелаг ГУЛАГ і паслаў савецкі ваенны карабель. А тут з Ціханоўскай не ўсё так відавочна, да і часу няма.

Там разбяруцца.

Традыцыйная беларуская гульня “а чаго я” з перакладаньнем адказнасьці за прынятыя рашэньні на кагосьці. Есьць начальнік, хай сам разбіраецца, я чалавек просты, маленькі, “звычайны актывіст”. Беларусаў адвучылі распавядаць усім пра свае заслугі як гэта робіць напрыклад Франак Вячорка. Мяне рэальна ўзрушыла, калі польскія лекары і санітаркі ў называлі героем (“богатэром”), калі рабілі аперацыю на руцэ зламанай пры ўцёках ад затрыманьня. Ну кажу, які я герой. Даўно займаюся актывізмам і ўсё. лукашэнка – тэрарыст і злачынец, у Беларусі паўтарэньне 1980-х у ПНР, расея-курва падтрымлівае яго…

Выхад з падпольля ў публічную масавую палітыку гэта цяжка.

Скажу шчыра, да восені 2021 года быў нейкі сэнс у вулічных акцыях у замежжы. Матывавалася “зямля” на працяг змаганьня. Учынак героя Андрэя Зэльцэра паказаў у якім накірунку павінна рухацца беларуская рэвалюцыя. Вельмі крыўна, што лідары не ўзялі на сябе адказнасьць у кастрычніку’21. Тады аўтар месяцамі актыўна падбіраў аснову вайсковага сектара нашай рэвалюцыйнай арганізацыі Парадак і Права праводзіў сотні паглыбленых сумоўяў з актывістамі каб адсеіць недастаткова рашучых.

Там разбяруцца.

Грошы тут не граюць ніякай ролі. Трэба распрацоўка сваёй уласнай ідэі з улікам мільёнаў іншых. Адзін мой знаёмы трапна сказаў, што кветачнікі спачатку прайгралі рэвалюцыю, а потым пачалі чытаць Леніна. Тупарыласьць лідараў галоўная прычына паразы. Кіраўнік “Арганізацыі №35» Вячаслаў Мальцаў у інтэрв’ю БелдыяспараТВ сказаў, што Ціханоўская не агентура бо нічога не зрабіла каб узяць улады. У чымсьці я зь ім згодны, але думаю што яе галоўная функцыя была ў тым каб проста збіць хвалю. Псыхалягічна націснулі дастаткова моцна каб вырубіць вярхушку на два тыдні, а потым падцягнуліся розныя падальшчыкі як Франак Вячорка. Іншымі словамі катлета пратухла за два тыдні другой паловы жніўня 2020 года, але выкінуць у сьметнік яе тупа не далі. Самая выгадная інвестыцыя старой-новай апазыцыі за час яе існаваньня з 1995 года. Фонд Сораса нярвова курыць убаку. Яны і марыць не маглі пра такія абароты. Грошы з паветра. Адзінае што было трэба – мінімальная вулічная актыўнасьць каб быў нейкі кантэнт. І пофіг хто каго б’е. Мы іх ці яны нас. Пішы відос, высылай на чат-бот NEXTA і не задавай пытаньняў. “Там разбяруцца”.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


Math Captcha
− 2 = 2