Быць коцікамі - ???
У жніўні 2022 года большасьць актывістаў працягвае старую неэфектыўную тактыку “быць коцікамі” і ні з кім не сварыцца, дарэмна імкнучыся спадабацца пасіўнай большасьці замест працы з актыўнай меншасьцю. Сама Ціханоўская дарэчы ўжо даўно стварае сваю секту кветачнікаў і знаходзіцца ў перманентным канфлікце з ўяўнымі “пазьнякоўцамі” да якіх далучае ўсю ўнутраную апазыцыю. Самі ж рэальныя пазьнякоўцы часам здзіўляюцца ад тысяч сваіх віртуальных паплечнікаў пра існаваньне якіх яны нават і ня ведаюць.
Ці ведалі вы што “кавідным” фондзе медычнай салідарнасьці Стрыжака (не блытаць з іншым махлярскім фондам BYSOL) працуе некалькі дзясяткаў чалавек? Наўрад ці.
Мы з сябрам ўчора паслухалі кракадзілавы сьлёзы Франака Вячорка на Эўрарадыё пра мізэрны заробак якога ледзьве хапае на макароны і вырашылі стварыць свой фонд які будзе дапамагаць супрацоўнікам офіса Ціханоўскай не здохнуць ад голаду. Адкрыем збор. Святлана Ціханоўская жанчына-актывістка ва эміграцыі з дзецьмі, муж якой сядзіць за кратамі. Антон Матолька – блогер-урбаніст, які больш не можа прадаваць рэкляму на сваіх каналах. Рэпрэсаваны актывіст ва эміграцыі. Трэба жытло здымаць у Вільні. Анатоль “Райман”Лябедзька - таксама актывіст, былы палітвязень, сядзеў ажно на СІЗА КДБ. Трэба дапамагчы такому чалавеку. Можа канстытуцыю яшчэ адну напіша на радасьцях.
Прынцып “скажы мне хто твае сябры і я скажу хто ты” працуе ва ўсіх сферах.
Падпалкоўнік ГУБАЗіКа Азараў у пятніцу вечарам піша былым палітвязьням каб яны адмовіліся ад паказаньняў на яго. Няблага, да? І ўсе медыя і актывісты маўчаць. Бандытаў Ціханоўскай і Латушкі цяпер крышуе Польшча і Літва. Будзеш “вякаць”, забяруць карту побыта і выкінуць назад у Беларусь і канец. За два гады шмат хто з актывістаў зразумеў штО з сябе ўяўляе польская дзяржаўная мадэль. Эўропа аказалася зусім не ідэяльнай. У мінулым годзе пры мне паліцыя мейска не выклікала машыну хуткай дапамогі падпітаму мужыку хаця бачылі як ён паваліўся ПАТЫЛІЦАЙ на асфальт. Перавязалі самі і павезлі афармляць. Зрубілі палку. Глухі стук удара дагэтуль стаіць у вушах. Канешне мужык п’яны, але стаж мейска паступіла няправільна, не па-людзку.